Аб удзеле ў памятным мерапрыемстве ў Хартхайме
02.10.2020 г.1 кастрычніка 2020 г. дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі ўзялі ўдзел у памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе ў замку Хартхайм (федэральная зямля Верхняя Аўстрыя).
Да помніка ахвярам «праграмы эўтаназіі» і бесчалавечных медыцынскіх эксперыментаў нацыстаў, якія праводзіліся ў Хартхайме ў 1940 — 1945 гадах, ускладзены вянок ад імя Пасольства Беларусі.


