:

Аб удзеле Беларусі ў сесіі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах

07.06.2022 г.

У Вене 1-10 чэрвеня г.г. праходзіць 65-я сесія Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. У працы Камітэта ўдзельнічае больш за 100 дэлегацый дзяржаў-членаў ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый.

У склад беларускай дэлегацыі на сесіі ўваходзяць прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене.

У рамках агульнага абмену думкамі 6 чэрвеня г.г. на сесіі Камітэта адбылося выступленне беларускай дэлегацыі на тэму «Нацыянальная касмічная праграма: маніторынг, экалогія, адукацыя».

Удзельнікі сесіі праінфармаваны аб даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў Беларусі, аб эксплуатацыі Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і перспектывах яе развіцця, уключна са стварэннем расійска-беларускага касмічнага апарата высокадэтальнай здымкі і, на яго аснове, расійска-беларускай касмічнай сістэмы.

У выступленні адзначана дзейнасць Камітэта як прыклад паспяховага ўзаемадзеяння дзяржаў у ААН для пошуку калектыўных рашэнняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці