:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю. Амбразевіча з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Р. Гросі

27.09.2022 г.

27 верасня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі.

Ю. Амбразевіч і Р. Гросі абмеркавалі намаганні па забеспячэнні ядзернай бяспекі на нацыянальным і рэгіянальным узроўні, з задавальненнем канстатавалі высокі ўзровень узаемадзеяння, дасягнуты за апошнія гады паміж Беларуссю і агенцтвам.

Генеральны дырэктар МАГАТЭ падзякаваў Беларусь за адказны адкрыты падыход да актыўнага выкарыстання ацэначных і кансультатыўных місій агенцтва для зняцця любых пытанняў і сумненняў, якія ўзнікаюць у працэсе будаўніцтва і ўводу Беларускай атамнай электрастанцыі ў эксплуатацыю. Пры гэтым кіраўнік сакратарыята МАГАТЭ падкрэсліў узорны характар тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і агенцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці