:

Аб удзеле Беларусі ў сесіі Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі

19.05.2021 г.

17-21 траўня г.г. у Вене праходзіць трыццатая сесія Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі.

У працы галоўнага профільнага органа ААН па міжнародным антыкрымінальным супрацоўніцтве ўдзельнічае звыш ста дэлегацый дзяржаў-сябраў ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый, у тым ліку дэлегацыя Беларусі на чале з Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэем Дапкюнасам.

У сваім выступе ў агульнай дыскусіі на сесіі камісіі кіраўнік беларускай дэлегацыі падкрэсліў неабходнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе як з традыцыйнымі відамі арганізаванай злачыннасці (нелегальная міграцыя, гандль людзьмі, незаконны абарот наркотыкаў, тэрарызм, экстрэмізм, карупцыя і інш.), так і з яе новымі формамі, у т.л. праз выкарыстанне новых фінансавых інструментаў.

А. Дапкюнас заявіў аб падтрымцы Беларуссю закліку Кіёцкага кангрэса па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі да спрашчэння працэдураў аказання ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах праз заключэнне адпаведных міжнародных дагавораў.

Беларускі дыпламат таксама прыцягнуў увагу ўдзельнікаў сесіі да неабходнасці хутчэйшага пашырэння абсягу далучэння і ратыфікацыі Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці і Палермскага пратакола аб процідзеянні гандлю людзьмі.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі інфармаваў удзельнікаў сесіі аб тым, што Беларусь унесла на разгляд сесіі праект рэзалюцыі, які тычыцца ажыццяўлення Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Праект скіраваны на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і намаганняў дзяржаў-сябраў ААН у барацьбе з гэтым відам злачыннасці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці