:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў нарадзе Аб’яднанай канвенцыі

27.06.2022 г.

З 27 чэрвеня па 8 ліпеня 2022 г. у міжнародным цэнтры ў Вене (Аўстрыя) праходзіць сёмае пасяджэнне дагаворных бакоў па разглядзе выканання Аб'яднанай канвенцыі аб бяспецы абыходжання з адпрацаваўшым палівам і бяспекі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.

Аб'яднаная канвенцыя была заключана пад эгідай МАГАТЭ ў 1997 годзе. Яе бакамі з’яўляюцца 87 дзяржаў і Еўраатам. Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам гэтага міжнароднага дагавора з 24 лютага 2003 г. і ўдзельнічае ва ўсіх аглядных нарадах. Такія нарады праводзяцца раз у тры гады, каб разгледзець нацыянальныя справаздачы аб выкананні ўзятых міжнародных абавязацельстваў, а таксама палітыку і практыку абыходжання з адпрацаваўшым палівам і радыеактыўнымі адходамі.

Беларускую дэлегацыю на нарадзе ўзначальвае кіраўнік дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Лугаўская. У склад дэлегацыі Беларусі таксама ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, Нацыянальнай акадэміі навук і Беларускай АЭС.

Праграма працы дэлегацыі ўключае ўдзел у пленарных пасяджэннях і абмеркаванне ў рамках адпаведных краінавах груп прадстаўленых удзельнікамі канвенцыі нацыянальных справаздач. Прэзентацыя і разгляд нацыянальнага дакладу Беларусі адбудзецца ў сераду 29 чэрвеня. Вопыт Беларусі, якая летась пачала эксплуатацыю сваёй першай атамнай электрастанцыі, традыцыйна прыцягвае ўвагу шырокага кола ўдзельнікаў мерапрыемства. Абмеркаванне дакладу будзе спрыяць далейшаму ўдасканаленню бяспекі абыходжання з адпрацаваўшым ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі.

Тэкст нацыянальнага дакладу Беларусі аб выкананні абавязацельстваў па Аб'яднанай канвенцыі (на англійскай і рускай мовах) размешчаны ў адкрытым доступе на сайце дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці