:

Парадак выдачы, абмену і падаўжэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294, пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянін, які дасягнуў (14) чатырнаццацігадовага ўзросту.

Грамадзянін, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама які выязджае за межы Рэспублікі Беларусь, абавязаны мець пашпарт незалежна ад узросту.

Увага: Выдадзеныя аўстрыйскімі альбо харвацкімі кампетэнтнымі органамі дакументы прымаюцца Пасольствам да разгляду пры наяўнасцi запэўневання апастылем і перакладу, акрэдытаваным Пасольствам перакладчыкам.

1) Выдача пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання (серыя PP), пасля афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь вырабляецца:

  • у сувязі з дасягненнем 14 (чатырнаццацігадовага) ўзросту;
  • непаўналетняму, які не дасягнўў (14) чатырнаццацігадовага ўзросту, па заяве аднаго з яго законных прадстаўнікоў;
  • пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта;
  • для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

2) Абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання (серыя PP).

Органы дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права працягваць тэрмін дзеяння пашпарта грамадзянам, якiя выехалi з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь і маюць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, аднакратна на тэрмін не больш за два гады.

3) Абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму ў Рэспубліцы Беларусь (пашпарты серыі МР, КВ, МВ і г.д.).

Органы дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права прымаць дакументы для абмену пашпарта ў грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, часова выехалі за межы Рэспублікі Беларусь і якія стаяць на консульскім уліку.

4) Аднакратнае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму ў Рэспубліцы Беларусь (пашпарты серыі МР, КВ, МВ і г.д.).

Выдача пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР) грамадзяніну Рэспублікі Беларусь,які  пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь.

Прадастаўляюцца наступныя дакументы:

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту
  • пашпарт заяўніка;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  •  дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства (Aufenthaltstitel) — пераклад не патрабуецца);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (40 еўра).
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта

  • заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік складаецца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта (на тэрыторыі Аўстрыі выдаецца паліцыяй у выпадку крадзяжу пашпарта альбо бюро знаходак у выпадку страты пашпарта);
  •  дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства (Aufenthaltstitel) — пераклад не патрабуецца);
  •  дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (40 еўра).
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь
  • дакумент, які сведчыць асобу, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы былой грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месцажыхарства заяўніка або міжнароднай арганізацыяй;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам
  • 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства
  • (Aufenthaltstitel) — пераклад не патрабуецца);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (40 еўра).  
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту

Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства (Aufenthaltstitel) — пераклад не патрабуецца).
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту,ў выпадку страты (крадзяжу) пашпарта
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
  • заяву з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта;
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства (Aufenthaltstitel) — пераклад не патрабуецца);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта (на тэрыторыі Аўстрыі выдаецца паліцыяй у выпадку крадзяжу пашпарта альбо бюро знаходак у выпадку страты пашпарта).
 не дасягнулага 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія  адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства (Aufenthaltstitel) – пераклад не патрабуецца);
 

Наверх 

Абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь.

Прадастаўляюцца наступныя дакументы:

 

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння, змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у данных або адзнаках у пашпарце, израсходования лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці
  •   пашпарт, якi падлягае абмену;
  •  4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  •  пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  •  пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік складаецца ў шлюбе;
  •  пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
  •  пасведчанне аб нараджэнні заяўніка — у выпадку змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце, змены палавой прыналежнасці;
  •  пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  •  дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства (Aufenthaltstitel) (пераклад не патрабуецца);
  •  дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (40 еўра, а ў выпадку ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце, дапушчаных па віне Пасольства — бясплатна).
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
  • пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства (Aufenthaltstitel) — пераклад не патрабуецца).

Наверх 

Абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму ў Рэспубліцы Беларусь (пашпарты серыі МР, КВ, МВ і г.д.):

Прадастаўляюцца наступныя дакументы:

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта,израсходования лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці
  • пашпарт, які падлягае обмену;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік складаецца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
  • пасведчанне аб смерці або копiя рашэння суда аб аб'яўленнi грамадзянiна (грамадзянкі) памерлым (ёй) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (100 еўра).
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту (за выключэннем выпадку пераезду грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які раней пражываў за межамі Рэспублікі Беларусь на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь)
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
  • пашпарт, якi падлягае абмену;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (100 еўра).

Наверх

Аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму ў Рэспубліцы Беларусь (пашпарты серыі МР, КВ, МВ і г.д.).

 Прадстаўляюцца наступныя дакументы:

 

дасягнуламу 14-гадовага ўзросту
  • заява;
  • пашпарт;
  • каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў замежнай дзяржаве (напрыклад, даведка з месца вучобы, працоўны кантракт);
  • згода законнага прадстаўніка непаўналетняга (з 14 да 18 гадоў) на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, засведчаныя натарыяльна;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (20 еўра).
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
  • заяву;
  • пашпарт непаўналетняга;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • каляровая фатаграфія непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання непаўналетняга ў дзяржаве знаходжання;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (20 еўра).

Наверх

Выдадзеныя аўстрыйскімі альбо харвацкімі кампетэнтнымі органамі дакументы прымаюцца Пасольствам да разгляду пры наяўнасцi:

  • запэўніваннем апастылем;
  • перакладу ў акрэдытаванага ў Пасольстве перакладчыка.

За натарыяльнае запэўневанне подпісу перакладчыка ў Пасольстве спагнаеецца консульскі збор у памеры 20 еўра.

Выдача (абмен) пашпарта ажыццяўляецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы (без уліку часу на дастаўку дакументаў дыпламатычнай поштай).

Тэрмін дзеяння пашпарта складае: 5 гадоў (але не звыш дасягнення 14-гадовага ўзросту) — для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 13 гадоў, 10 гадоў — для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 13 да 64 гадоў.

Грамадзянам, старэйшым за 64 гады, пашпарт выдаецца да дасягнення 100-гадовага ўзросту.

Падаўжэнне пашпарта ажыццяўляецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы.

Пашпарт падаўжаецца на 2 гады з дня заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.

Банкаўскія рэквізіты

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці