:

Аб удзеле ў памятнай цырымоніі

22.06.2017 г.

22 чэрвеня 2017 г. Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абеліска на Цэнтральных могілках г. Вены ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ваеннапалонных. У раней невядомым і выяўленым у 2016 годзе пахаванні знаходзяцца астанкі каля 200 савецкіх ваеннапалонных, знішчаных нацыянал-сацыялістамі ў 1941-1945 гг.

Да абеліска былі ўскладзены кветкі ад Пасольства Беларусі.

У памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі дыпмісій Расіі і шэрагу краін СНД, прадстаўнікі Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі, аўстрыйскіх грамадскіх арганізацый і СМІ.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти