:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Парламенце Аўстрыі

15.03.2017 г.

15 сакавіка 2017 г. у Нацыянальным савеце Аўстрыі адбылася сустрэча Пасла Беларусі Алены Купчыной з Першым намеснікам Старшыні ніжняй палаты аўстрыйскага Парламента Карлхайнцам Копфам. Падчас гутаркі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. Асаблівая ўвага нададзена перспектывам развіцця двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу. Быў таксама абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў рэгіянальнага парадку дня і ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі канструктыўных беларуска-аўстрыйскіх адносін і пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Дасягнута дамоўленасць аб удзеле К.Копфа ў якасці ганаровага госця ў запланаваным на 24 сакавіка 2017 г. урачыстым мерапрыемстве ў Венскай дыпламатычнай акадэміі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти