:

Аб адкрыцці выставы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

06.05.2017 г.

5 мая 2017 г. у г. Гумпальдскірхене (федэральная зямля Ніжняя Аўстрыя) адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (БДАМ) «Ода да радасці». Мерапрыемства, прымеркаванае да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін з Аўстрыяй, арганізавана па ініцыятыве Пасольства Беларусі пры падтрымцы БДАМ і мэрыі г. Гумпальдскірхена.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел член савета абшчыны
г. Гумпальдскірхена Крысціян Кампер, рэктар БДАМ Міхаіл Баразна, а таксама дыпламаты Пасольства Беларусі ў Аўстрыі. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства Аўстрыі, аўстрыйскіх грамадскіх, культурных і дзелавых колаў, журналісты.

З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуўся саветнік Пасольства Беларусі Андрэй Шупляк, які акцэнтаваў юбілейную дату ў беларуска-аўстрыйскіх адносінах і выказаўся за далейшае развіццё культурных сувязяў з Аўстрыяй як важнага элемента двухбаковага супрацоўніцтва.

Гл. таксама: http://www.gumpoldskirchen.at/VERNISSAGE_-_ODE_AN_DIE_FREUDE_1

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти