:

Аб урачыстым мерапрыемстве ў Пасольстве Беларусі ў Аўстрыі

22.02.2017 г.

21 лютага 2017 г. у Пасольстве Беларусі ў Аўстрыі адбыліся адкрыццё выставы работ вядомага беларускага фотамастака Ірэны Гудзіеўскай і ўрачысты прыём, прымеркаваныя да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства і Палаты эканомікі, іншых дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый Аўстрыі, уладаў г.Вены, аўстрыйскіх дзелавых, культурных і гуманітарных колаў, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама кіраўнікі шэрагу дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Аўстрыі.

З прывітальным словам да гасцей звярнулася Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына.

У рамках культурнай праграмы адбылося выступленне беларускай скрыпачкі Юліі Лебядзенкі, якая выканала папулярныя музычныя творы беларускіх і аўстрыйскіх кампазітараў.

 

 

Copyright: Diplomatica / Harald Klemm

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти