:

Аб удзеле беларускага дыпламата ў памятным мерапрыемстве

02.10.2014 г.

1 кастрычніка 2014 г. прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Аўстрыйскай Рэспубліцы прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным памяці ахвяр так званай установы эўтаназіі, арганізаванай нацыстамі ў замку Хартхайм (федэральная зямля Верхняя Аўстрыя).

У перыяд з 1940 па 1941 год тут загінулі больш за 18 тысяч псіхічнахворых асоб і асоб з абмежаванымі магчымасцямі. У перыяд з 1941 па 1944 год больш за 10 тысяч вязняў канцэнтрацыйных лагераў Маутхаузэн, Гузэн, Равенсбрук і Дахау, уключаючы савецкіх ваеннапалонных, а таксама грамадзян СССР, вывезеных на тэрыторыю Рэйха для прымусовай працы, былі знішчаны ў газавых камерах ці сталі ахвярамі медыцынскіх эксперыментаў нацыстаў.

У мерапрыемстве прынялі удзел дэпутаты парламента Верхняй Аўстрыі, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, аўстрыйскіх і замежных грамадскіх арганізацый.

Да помніка загінуўшым у замку Хартхайм быў ускладзены вянок ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти