:

Адкрыццё выставы ў Ваенна-гістарычным музеі

14.01.2015 г.

13 студзеня 2015 г. у параднай зале Ваенна-гістарычнага музея г.Вены адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы фотадакументаў “Беларусь у Першай сусветнай вайне”, падрыхтаванай Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пачатка Першай сусветнай вайны, было арганізавана Пасольствам Беларусі пры ўдзеле Ваенна-гістарычнага музея г.Вены.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і грамадскасці Аўстрыі, навукоўцы-гісторыкі, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у г.Вене.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Пасол Беларусі ў Аўстрыі В.І. Варанецкі, які паведаміў пра падзеі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі сучаснай Беларусі і падкрэсліў, што ў нашай краіне з глыбокай павагай захоўваюць памяць аб усіх ахвярах гэтай і іншых войнаў незалежна ад іх нацыянальнасці і грамадзянства.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти