:

Аб уручэнні даверчых грамат Прэзідэнту Харватыі

28.03.2017 г.

27 сакавіка 2017 г. у г. Заграбе ў рэзідэнцыі Кіраўніка харвацкай дзяржавы адбылася цырымонія ўручэння Паслом Беларусі Аленай Купчыной даверчых грамат Прэзідэнту Харватыі Каліндзе Грабар-Кітаравіч.

Падчас гутаркі пасля завяршэння цырымоніі бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-харвацага супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Харватыяй. Быў таксама абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

У рамках візіту Алены Купчыной у г. Заграб адбыліся сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі Здраўкай Бузіч, намеснікам Міністра замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі Горданам Бакотай, а таксама з дэпутатам Парламента Харватыі, старшынёй камітэта па міжнародных справах Міра Ковачам, яго намеснікам Ёшка Клісавічам і старшынёй Харвацка-Беларускай міжпарламенцкай групы дружбы Іванам Пернарам. На перамовах абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-харвацкіх адносін у розных галінах, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, развіцця супрацоўніцтва з АБСЕ. Алена Купчына падкрэсліла гатоўнасць беларускага боку да пашырэння і паглыблення супрацоўніцтва з Харватыяй, інтэнсіфікацыі партнёрскага дыялогу з ЕС, акцэнтавала ўклад нашай краіны ў забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти