:

ВЫБАРЫ 2016: Інфармацыя аб стварэнні ў Аўстрыі ўчастка для галасавання на выбарах ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

08.07.2016 г.

Шаноўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь,


У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 190 ад 6 чэрвеня 2016 года выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудуцца 11 верасня 2016 года.

Для ўдзелу ў галасаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Аўстрыі і Харватыі, утвораны ўчастак для галасавання, які размешчаны па адрасе:

Хютэльбергштрасэ 6, 1140 г.Вена
Hüttelbergstrasse 6, 1140 Wien

Галасаванне будзе праводзіцца па ўказаным адрасе ў нядзелю, 11 верасня 2016 года, з 8.00 да 20.00.

Падчас датэрміновага галасавання удзел у выбарах магчыма прыняць у перыяд з 6 па 10 верасня 2016 г. з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у выбарах могуць прыняць удзел асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і маюць сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем грамадзян Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у выбарах.

Даведкі і дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +43 1 419 96 30 21 і +43 1 419 96 30 13.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти