:

Аб сустрэчы Алены Купчыной з саветнікам па міжнародных справах Федэральнага канцлера Аўстрыі

20.02.2017 г.

20 лютага 2017 г. у Ведамстве Федэральнага канцлера Аўстрыі адбылася сустрэча Пасла Беларусі Алены Купчыной з саветнікам па міжнародных справах кіраўніка аўстрыйскага Ўраду Бернхардам Врабетцам. Падчас гутаркі абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін у розных галінах. Асаблівая ўвага была надана мерапрыемствам, прымеркаваным да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй. Былі таксама абмеркаваны актуальныя пытанні рэгіянальнага парадку дня і супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі канструктыўных беларуска-аўстрыйскіх адносін і пашырэнні сувязяў паміж дзвюма краінамі.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти