:

Аб сустрэчы з кіраўніцтвам Аўстрыйска-Беларускага таварыства

21.01.2017 г.

19 студзеня 2017 г. у Пасольстве Беларусі ў Аўстрыі адбылася сустрэча Пасла Алены Купчыной са старшынёй Аўстрыйска-Беларускага таварыства (АБТ) Петерам Бахмайерам і яго намеснікам Давідам Штокінгерам. Падчас гутаркі былі абмеркаваны вынікі дзейнасці таварыства ў 2016 годзе і планы супрацоўніцтва Пасольства з АБО на 2017 год.

Дасягнуты дамоўленасці аб ажыццяўленні на працягу года шэрагу сумесных праектаў, накіраваных на развіццё беларуска-аўстрыйскіх сувязяў у розных галінах, шырокае распаўсюджванне ў Аўстрыі інфармацыі аб Беларусі і двухбаковых адносінах. Асаблівая ўвага была надана мерапрыемствам, прымеркаваным да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй, уключаючы падрыхтоўку адпаведнага ўрачыстага пасяджэння ў Венскай дыпламатычнай акадэміі.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти