:

Аб 8-м пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Cлавенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

04.02.2020 г.

4 лютага 2020 г. у кангрэс-цэнтры “Брдо” каля г.Любляны прайшло 8-е пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, славенскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Добран Божыч.

Падчас сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага гандлю таварамі і паслугамі, узаемадзеянне ў галіне транспарту, энергетыкі, прамысловасці і турызму, пашырэння дагаворна-прававой базы беларуска-славенскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага нададзена выяўленні перспектыўных напрамкаў кааперацыі і праектаў.

Дамоўленасці бакоў знайшлі адлюстраванне ў выніковым пратаколе пасяджэння камісіі, які быў падпісаны кіраўнікамі дэлегацый па заканчэнні мерапрыемства. У рамках сустрэчы адбылося таксама падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і Славенскім банкам экспарту і развіцця “SID Bank”.

У гэты ж дзень на базе Палаты эканомікі Славеніі прайшоў дзелавой семінар з удзелам прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін.

Да даведкі: У студзені-лістападзе 2019 г. двубаковы таваразварот склаў 114,8 млн. долараў ЗША (119,8% да аналагичнага перыяду 2018 года), экспарт – 10,6 млн. долараў (91,7%), імпарт – 104,2 млн. долараў (123,7%).

За названы перыяд зварот паслуг вырас на 38,3% да 54,2 млн. долараў, экспарт павялічыўся на 22,3% да 25,4 млн. долараў, імпарт – на 56,2% да 28,8 млн. долараў.

У студзені-верасні 2019 г. аб'ём славенскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі склаў 676,2 тыс. долараў (у аналагічным перыядзе 2018 года – 1 464,1 тыс. долараў).

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці