:

Аб удзеле ў 63-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках

06.03.2020 г.

2-6 сакавіка г.г. беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам аддзела ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандрам Высоцкім прыняла ўдзел у 63 — й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках (КНС).

У выступе дэлегацыі Беларусі быў прадстаўлены вопыт нашай краіны ў галіне барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў, выкладзены ключавыя падыходы да процідзеяння наркапагрозе , адзначаны поспехі і эфектыўнасць намаганняў Беларусі. Падкрэслена актуальнасць забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяцей і падлеткаў у Інтэрнэт, праз які адбываецца актыўнае ўцягванне моладзі ў незаконны абарот наркотыкаў, неабходнасць фарміравання інфармацыйнай антынаркатычнай стратэгіі ў мэтах ўплыву на моладзь з дапамогай Інтэрнэт-асяроддзя і сацыяльных сетак.

Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у выпрацоўцы рашэнняў КНС па актуальных пытаннях барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў — прафілактыцы наркаспажывання сярод дзяцей і падлеткаў; забеспячэнні даступнасці падкантрольных рэчываў для медыцынскіх/ навуковых мэтаў; фарміраванні прыватна-дзяржаўных партнёрстваў для процідзеяння наркатрафіку; ўдасканаленні збору галіновай інфармацыі.

Адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзяржаў-членаў ААН і профільных міжнародных арганізацый па абмеркаванні сумесных мерапрыемстваў у галіне міжнароднага антынаркатычнага супрацоўніцтва, абмену інфармацыяй, аказання міжнароднага кансультатыўна-тэхнічнага садзейнічання і інш.

Даведкава: Камісія ААН па наркатычных сродках з'яўляецца функцыянальным органам ЭКАСАС і ажыццяўляе назіранне за прымяненнем профільных шматбаковых канвенцый ААН, зменамі ў міжнародным кантролі наркатычных субстанцый, забяспечвае кіраўніцтва дзейнасцю Праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па міжнародным кантролі над наркотыкамі, сцвярджае бюджэт і каштарыс расходаў дадзенай Праграмы. Удзельнікамі КНС з’яўляюцца 53 дзяржавы -удзельніцы ААН . Беларусь тройчы (2002-2005, 2010-2013, 2016-2019 гг. ) абіралася ў склад дадзенай Камісіі. У цяперашні час у рамках КНС наша краіна мае статус назіральніка.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці