:

ВЫБАРЫ 2019: Інфармацыя аб стварэнні ў Аўстрыі ўчастка для галасавання на выбарах

10.09.2019 г.

Шаноўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь,

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 293 ад 5 жніўня 2019 года выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудуцца 17 лістапада 2019 года.

Для ўдзелу ў галасаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Аўстрыі і Славеніі, утвораны ўчастак для галасавання, які размешчаны па адрасе:

Хютэльбергштрасэ 6, 1140 г.Вена
Hüttelbergstrasse 6, 1140 Wien

Участак для галасавання прыпісаны да Купалаўскага выбарчага округа №95.

30 верасня 2019 года ўтворана участковая выбарчая камісія (загад амбасады 10).

Галасаванне будзе праводзіцца па вышэйзгаданым адрасе ў нядзелю, 17 лістапада 2019 года, з 8.00 да 20.00.

Падчас датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах магчыма прыняць у перыяд з 12 па 16 лістапада 2019 г. з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у выбарах могуць прыняць удзел асобы, якія дасягнулі 18 гадоў і маюць сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем прыняць удзел у выбарах!

Даведкі і дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +43 1 419 96 30 11 i +43 1 419 96 30 21.

КАНДЫДАТЫ Ў ДЭПУТАТЫ

З імёнамі і кароткімі біяграфічнымі дадзенымі зарэгістраваных кандыдатаў Вы можаце азнаёміцца тут (націснуць, каб адкрыць файл) або на фота ніжэй:

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці