:

Аб ўручэнні паўнамоцтваў генеральнаму дырэктару ЮНІДА

22.09.2020 г.

22 верасня г.г. адбылася афіцыйная цырымонія ўручэння пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэем Дапкюнасам паўнамоцтваў генеральнаму дырэктару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Лі Ёонгу. У ходзе гутаркі з кіраўніком сакратарыята ЮНІДА А.Дапкюнас падкрэсліў важнасць дзейнасці ЮНІДА па садзейнічанні ўсёахопнаму і ўстойліваму прамысловаму развіццю, цыфравізацыі вытворчасці і выкарыстанню патэнцыялу чацвёртай прамысловай рэвалюцыі. Беларускі дыпламат адзначыў паспяховая ажыццяўленне рэгіянальнай праграмы супрацоўніцтва з удзелам беларускага цэнтра рэсурсаэфектыўнай і чыстай вытворчасці. А.Дапкюнас вітаў хуткі пачатак рэалізацыі ў Беларусі новага праекта тэхнічнага супрацоўніцтва па развіцці разумнай вытворчасці. Суразмоўцы таксама дамовіліся аб падпісанні ў бліжэйшы час абноўленай рамачнай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНІДА.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці