:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алены Купчыной ў мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі

30.07.2019 г.

30 ліпеня 2019 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына прыняла ўдзел у арганізаваным Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі.

Даведачна: Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2013 годзе ў сувязі з неабходнасцю павышаць дасведчанасць аб становішчы ахвяр гандлю людзьмі, заахвочваць і абараняць іх правы. Ён адзначаецца штогод 30 ліпеня, пачынаючы з 2014 года.

Выступаючы ад імя Рэспублікі Беларусь і як старшыня 28-й сесіі Камісіі ААН па папярэджванні злачыннасці і крымінальным правасуддзі, Алена Купчына звярнула ўвагу на тыя намаганні, якія на працягу больш за пятнаццаць гадоў робіць наша краіна па актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі.

Была падкрэслена важнасць захавання гэтай праблематыкі ў якасці адной з прыярытэтных у парадку дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, неабходнасць уліку і належнага рэагавання на сучасныя тэндэнцыі і формы гэтага віду злачыннасці, а таксама працяг канкрэтных і адчувальных дзеянняў па барацьбе з ёй на нацыянальным узроўні, якія дапаўняліся б намаганнямі па далейшаму ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

На мерапрыемстве выступіў Выканаўчы дырэктар УНП ААН Юрый Фядотаў, у фармаце відэаканферэнцыі — Пастаянны прадстаўнік Фіджы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыі Італіі і Нігерыі. Былі таксама прадстаўлены відэазвароты кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў Балівіі, Дамініканскай Рэспублікі, Малаві і Малайзіі. Удзельнікі мерапрыемства праінфармавалі аб перадавым вопыце  супрацьдзеяння гандлю людзьмі, існуючых праблемах і выкліках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці