:

Аб міжнароднай канферэнцыі «Тэрыторыя Подзвігу» ў Марыборы (Славенія)

21.06.2019 г.

    21 чэрвеня 2019 г. у Марыборы (Славенія) прайшла міжнародная канферэнцыя «Тэрыторыя Подзвігу», прысвечаная вызваленню краін Еўропы ад фашызму. Арганізатарам канферэнцыі выступіў размешчаны ў Марыборы Міжнародны даследчы цэнтр Другой сусветнай вайны.

    У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі навукова-даследчых і грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вывучэння гісторыі Другой сусветнай вайны і ўшанаваньнем памяці загінуўшых у барацьбе з фашызмам, са Славеніі, Расіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Грэцыі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Украіны, Францыі, Харватыі.

    У якасці дакладчыка у канферэнцыі прыняла ўдзел загадчыца аддзела навукова-даследчай работы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Наталля Яцкевіч.

     З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старэйшы саветнік Пасольства Беларусі Андрэй Ярошкін.

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці