:

Аб сустрэчы з генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Вене Гадай Валi.

11.09.2020 г.

11 верасня 2020 года адбылася сустрэча пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэя Дапкюнаса з выканаўчым дырэктарам упраўлення ААН па наркотыках i злачыннасцi (УНЗ ААН), генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Вене Гадай Валi. Падчас гутаркі, прымеркаванай да ўручэння паўнамоцтваў А. Дапкюнаса як пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры Аддзяленнi ААН у Вене, суразмоўцы абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў парадку дня ААН у Вене. А. Дапкюнас адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў працягу выніковага супрацоўніцтва з УНЗ ААН па барацьбе з гандлем людзьмі і пашырэнні ўзаемадзеяння па такіх напрамках, як барацьба з распаўсюджваннем наркотыкаў і выкарыстаннем сучасных тэхналогій і крыптавалютаў ў злачынных мэтах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці