Прыватная віза
Для атрымання прыватнай візы на ўезд у Рэспубліку Беларусь заяўнік прадстаўляе ў консульскі аддзел пасольства:
- запоўненую і падпісаную візавую анкету з улепленай фатаграфіяй (фатаграфія павінна адказваць вызначэнням, названым у міжнародным стандарце ІСО / МЭК 19794-5: памер 35х45 мм, анфас, на роўным светлым фоне, выразнасць высокай якасці, без складак і чарнілаў, 70 — 80 адсоткаў вертыкальнага памеру здымка павінен займаць твар, даўнасць здымка — не больш за 6 месяцаў, прыклады фатаграфій);
- пашпарт (павінен мець не менш як дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз, і тэрмін дзеяння пашпарта не павінен заканчвацца менш чым за 90 дзён пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы, якая запытваецца);
- поліс медыцынскага страхавання (тэрміны і колькасць дзён, названыя ў полісе, павінны адпавядаць тэрміну і колькасці дзён знаходжання запытваемага візы).
Візы тэрмінам дзеяння да 30 дзён могуць выдавацца без запрашэння, на падставе названай у анкеце інфармацыі аб прымаючай асобе (імя, прозвішча, адрас, нумар тэлефона) і адрасе пражывання ў Рэспубліцы Беларусь.
Для афармлення кароткатэрміновай візы тэрмінам дзеяння да 90 дзён (тры месяцы) неабходна прадставіць адзін з наступных дакументаў:
- запрашэнне, аформленае падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
- паведамленне аб цяжкім захворванні або смерці блізкага сваяка або члена сям'і, заверанае лекарам, пасведчанне аб смерці – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цяжка захварэў альбо памёр блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;
- судовая позва, у тым ліку атрыманая па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
- арыгінал дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – для афармлення ўязной візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
- хадайніцтва арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь або дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы асобе, маючай патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці асобе, якая суправаджае яго.
Для афармлення доўгатэрміновай шматразовай візы тэрмінам дзеяння да 1 года неабходна прадставіць адзін з наступных дакументаў:
- запрашэнне, аформленае падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы ўласніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
- дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключанага з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае неабходнасць лячэння на працягу заяўленага тэрміна, у тым ліку атрыманага па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі, – для афармлення ўязной візы асобе, якая патрабуе медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці суправадждаючай яе асобе.
Для рэгістрацыі (звыш 10 рабочых дзён), падаўжэння тэрміну знаходжання, а гэтак жа пры страце міграцыйнай карты неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь.