:

Парадак выдачы пасведчання на вяртанне

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294, пасведчанне на вяртанне выдаецца:

  • грамадзянам Рэспублікі Беларусь — у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарта альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • непаўналетнім грамадзянам — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, уцекачам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, — у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь,і  якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, — у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь.

Пры прыёме заявы аб выдачы пасведчання на вяртанне службовая асоба Пасольства ўстанаўлівае асобу і грамадзянства заяўніка, апытвае яго пра абставіны страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнага або службовага пашпарты, праязнога дакумента і аб наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і грамадзянства.

У выпадку немагчымасці ўстанавіць асобу і грамадзянства заяўніка накіроўваецца запыт у органы ўнутраных спраў па месцы яго жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь аб пацверджанні асобы і грамадзянства заяўніка.

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь ўладальнік пасведчання на вяртанне ў месячны тэрмін здае яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы пасведчання на вяртанне наўзамен страчанага (выкрадзенага) дыпламатычнага або службовага пашпарты, а таксама пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходззіцца  на консульскім уліку).

Выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнўў  14-гадовага ўзросту, або асобе без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

  • заява на выдачу пасведчання;
  • заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія  адпавядаюць яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Аўстрыі, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (на тэрыторыі Аўстрыі выдаецца паліцыяй Аўстрыі ў выпадку крадзяжу пашпарта альбо бюро знаходак у выпадку страты пашпарта) .

Пры афармленні пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які  не дасягнўў 14-гадовага ўзросту, або асобе без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

  • заяву на выдачу пасведчання;
  • заяву з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні — для непаўналетніх, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь
  • дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, адпавядаюць яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Аўстрыі, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (на тэрыторыі Аўстрыі выдаецца паліцыяй Аўстрыі ў выпадку крадзяжу пашпарта альбо бюро знаходак у выпадку страты пашпарта).

Пры афармленні пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь нрамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнўў 14-гадовага ўзросту, у выпадку нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь, законны прадстаўнік непаўналетняга прадсталяеў (можа запытваць па пошце) наступныя дакументы:

  • заяву на выдачу пасведчання;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • пасведчанне аб нараджэнні;
  • дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, памерам 35х45 мм.

Консульскі збор за выдачу пасведчання на вяртанне складае 20 еўра.

Выдадзеныя аўстрыйскімі альбо харвацкімі кампетэнтнымі органамі дакументы прымаюцца Пасольствам да разгляду пры наяўнасцi:

  • запэўнівання апастылем;
  • перакладу ў акрэдытаванага ў Амбасадзе перакладчыка.

За натарыяльнае запэўненне подпісы перакладчыка ў Амбасадзе спаганяецца консульскі збор у памеры 20 еўра.

Грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пасведчанне выдаецца бясплатна.

Таксама бясплатна выдаюцца пасведчанні на вяртанне грамадзянам Рэспублікі Беларусь і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія высылаюцца, дэпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь па хадайніцтвах праваахоўных органаў замежных дзяржаў, альбо з'яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі, альбо не маюць сродкаў для выплаты консульскага збору.

Тэрмін афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь складае да 1 месяца з дня падачы заявы.

Тэрмін дзеяння пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — да 6 месяцаў у залежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз.

Банкаўскія рэквізіты.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці